Вынікі гарадскога этапу конкурсу “Калядная зорка”

30.12.2019

   Прыемным падарункам да калядных святаў з’явілася перамога нашай  вучаніцы Уласевіч Марыі  (8 “Б” клас) на гарадскім этапе ХХIII рэспубліканскага конкурсу “Калядная зорка”.

   Работа Марыі “Заяц збег за мосцік, толькі бачым хвосцік”, зробленая пад кіраўніцтвам настаўніка выяўленчага мастацтва Якімовіч Н.Г. атрымала ганаровае 1 месца! Да 25 студзеня 2020 года на выставе  ў цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул.Кірава, 16) сярод лепшых работ з усёй рэспублікі можна пабачыць работу Уласевіч Марыі.

 

Віншуем пераможцу конкурсу і яе кіраўніка! Жадаем натхнення і новых перамог!