Сцяжынкамі роднага краю

13.02.2020

Сення вучні 5-ых класаў нашай гімназіі адправіліся ў падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю”. Дзеці, настаўнікі і бацькі прайшліся жыццёвымі сцяжынкамі Якуба Коласа, прыгадалі цудоўныя радкі з яго твораў, яшчэ больш спазналі, узбагаціліся новымі ведамі, паказалі свае здольнасці, адчулі асалоду яго чароўнага роднага слова, зазірнулі ў таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі.

 

Імкліва бягуць гады, але мова Коласа  гучыць і сёння.

Яна застаўляе нас перажываць, радавацца, любіць, прымушае мацней біцца нашы сэрцы, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы —беларусы.